![]()
Навіна з Кубы пра сьмерць Фідэля Кастра падвяла рысу пад дваццатым стагодзьдзем. Насамрэч яно скончылася 25 лістапада 2016 году, калі памёр ягоны апошні герой. Легендарны камандантэ сканаў у дзевяноста гадоў, бясконца ваюючы за ўтрыманьне сваёй перамогі, хоць дзеля гэтага загнаў краіну ў суцэльную галечу. Эканамічная разруха, прадуктовыя карткі, закатаваныя дысыдэнты й амаль мільён уцекачоў — такі вынік утрыманае перамогі. Што засталося ад таго харызматычнага лідара, прыгожага, усьмешлівага й мужнага чалавека, які нёс у сваім вобразе шалёны пазытыўны зарад для добрай паловы сьвету, энэргію барацьбы за свабоду, змаганьня супраць імпэрыялізму, стаўшы адным з сымбаляў другой паловы мінулага стагодзьдзя ва ўсіх сэнсах.