![]()
Беларусы, якія ўнутры краіны досыць падзеленыя ў поглядах, раптам робяцца адзінымі ў меркаваньнях. Чалавек усьведамляе сябе як індывідуальнасьць толькі ў параўнаньні зь іншымі людзьмі. Так і з грамадзтвамі. Варыцца сабе грамадзтва, а сябе збоку бачыць вачыма замежных СМІ. Што новага даведаліся пра сваю краіну беларусы з заходніх СМІ за апошнія 20 гадоў? Дыктатура і дыктатура, дык гэта ўсе і так ведаюць. А з расейскіх? А расейскія «фэдэральныя» і не казалі нічога. Хіба ў 2010 годзе наехалі на Лукашэнку жорсткімі карыкатурамі. «Дык гэта ж з-за нафты».