Сармацкі партрэт

Творчае аб’яднанне «Жалезны воўк» адрадзіла «Сармацкі партрэт» – партрэт узброеннага беларуса. Творчае аб’яднанне «Жалезны воўк» (Наваполацк) ужо правяло некалькі выставаў у Польшчы: Беластоку, Бельску Падляшскім, Варшаве, а цяпер і падчас з’езду ўдзельнікаў стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Сероцку. Фота: racyja. com Апошняя выстава прайшла ў дні, калі ў Беларусі адзначаюць неафіцыйнае нацыянальнае свята Дзень Герояў – гадавіну Слуцкага паўстання 1920 года. Фота: racyja. com На карцінах мастакоў прадстаўлены ў тым ліку і вайскоўцы, якія ў розныя часы змагаліся за Беларусь.