Івонка Сурвіла: Героі Слуцкага збройнага чыну заслужылі на нашую ўдзячнасьць

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з прычыны ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. «Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую вас з угодкамі адной з найбольш гераічных падзей у нашай гісторыі — Слуцкім збройным чынам!» — гаворыцца ў звароце, апублікаваным «Радыё Свабода». «Так доўга як памятаю, беларусы ў вольным сьвеце адзначалі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, як сваё вялікае сьвята памяці, памяці тых дзесяці тысяч случчакоў, якія дабраахвотна пайшлі бараніць сваю праўду і сваю зямлю перад бальшавіцкай навалай.