![]()
На 86-я ўгодкі клясыка беларускай літаратуры віцябляне прыйшлі да помніка пісьменьніку-земляку. Клясык беларускай літаратуры нарадзіўся 26 лістапада 1930 году ў Воршы. Зь Віцебскам яго зьвязвае найперш супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа — тут ставіліся п’есы па ягоных творах. Аднак любяць Уладзімера Караткевіча ня толькі віцебскія тэатралы — ягонай творчасьцю захапляецца мноства гараджан, і традыцыйна, на кожныя ўгодкі людзі нясуць кветкі да ягонага помніку на вуліцы Чэхава, паведамляе «Радыё Свабода».