![]()
КХЛ — адзін з інструмэнтаў геапалітычнага ўплыву РФ на суседзяў. Легенда савецкага хакею, двухразовы алімпійскі чэмпіён Барыс Маёраў, задаў пытаньне кіраўнікам КХЛ — навошта КХЛ прымае ў свой турнір замежныя клюбы. Якая зь іх карысьць расейскаму хакею?Пытаньне, якое раз-пораз задае нехта з выбітных расейскіх спэцыялістаў альбо функцыянэраў, асабліва тады, калі расейская зборная церпіць паразы на топавых міжнародных спаборніцтвах. Зразумела, што праект КХЛ больш геапалітычны, чым камэрцыйны й спартовы, таму пытацца пра гэта варта не ў кіраўніцтва Лігі, а ў Крамля.