![]()
Хто хоча падмяніць Мікалая Статкевіча Дзмітрыевым. 24 лістапада — 20-я гадавіна рэферэндума 1996-га года. Юбілей дзяржаўнага перавароту. Напярэдадні ў Мінск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя Еўразвязу, на сустрэчу з якой я збіраўся з Міколам Статкевічам, але пайшоў адзін, піша naviny. by. Чаму?. . Найпершае, што зрабілі мы са Статкевічам, калі ён выйшаў з турмы, — прааналізавалі падзеі на Плошчы-2010 і падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Калі факты і доказы, якія меў ён, склаліся з тым, што было вядома мне, на нашай агульнай прэсавай канферэнцыі прагучала заява адносна Андрэя Дзмітрыева.