Рыцар роднай мовы

Беларускі паэт Міхась Скобла 23 лістапада адзначае сваё 50-годдзе. Сям’яМаці Міхася Скоблы — Леакадзія Уладзіміраўна (у дзявоцтве Дубовая) расла ў вёсцы Бародзічы, побач з райцэнтрам, пасёлкам Зэльвай. У сям’і было трое дзяцей: старэйшая сястра, яна і брат. Будучы муж, Уладзімір Васільевіч Скобла, часта наведваўся ў Бародзічы, бо тут жылі яго сваякі. А самі Скоблы жылі на хутары каля вёскі Пяляжын. Сустрэчы Леакадзіі і Уладзіміра былі нячастымі: сялянскае жыццё не вельмі багатае на святы і вольныя ад работы дні. Калі зразумелі, што яны створаныя адзін для аднаго, ажаніліся.