![]()
Герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг – неадемная частка найслаўнейшых момантаў беларускай гісторыі. Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці, піша nn. byУ якасці дзяржаўнага герба Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII стагоддзя. «Пагоня» на пячатцы Вітаўта Вялікага - легендарнага ўладара, пры якім ВКЛ было найбольшай дзяржавай Еўропы. «Віцень нача княжыці над Літвою, ізмыслі сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячаць: рыцар збройны на кані з мячом, ежэ ныне нарычуць Пагоня», — піша Густынаўскі летапіс.