Калі Вільня будзе ў Менску

Знаёмая распавяла пра свой першы візыт у Вільню ў 1970-я. — «Мы былі зусім маладзенькія дзяўчаты-другакурсьніцы і першы раз у жыцьці самастойна ехалі ў іншы горад. Былі ўтрох. Нам распавялі, што ў Вільні прыгожыя вузкія старыя вулачкі, на якіх ёсьць сымпатычныя кавярні, непадобныя да менскіх. І што ў іх гатуюць вельмі смачную сапраўдную каву. Лета, сьпёка, мы гуляем і раптам бачым паўскляпеньне са старымі каванымі дзьвярыма. Заходзім. Перад намі драўляныя сталы і крэслы ручной работы, інтэрер са старадаўніх прадметаў, карціны. Пасярод усёй прыгажосьці стаіць малады мужчына з аголеным торсам.