Аляксандр Краўцэвіч: Cкарына - асоба нумар адзін у беларускай гісторыі

У Варшаўскім універсітэце адбываецца канферэнцыя, прысвечаная нашаму вялікаму земляку. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання першага года дзейнасці Цэнтра Беларускіх Студыяў. – Гэтая асоба хіба нумар адзін у беларускай гісторыі. Па-першае. Па-другое, у 2017 годзе маем аграмаднейшы юбілей – 500 гадоў з дня выдання першай беларускай друкаванай кнігі Францішкам Скарынам. І менавіта дзеля гэтага канферэнцыя так і названая – “Францішак Скарына і традыцыя беларускай асветы”. Як яго традыцыя шануецца ў Беларусі дасёння, - цытуе Краўцэвіча «Радыё Рацыя».