«Здрадзіць беларускай мове – гэта здрадзіць Госпаду»

Ад нас залежыць, як хутка беларуская мова зойме свой пачэсны дзяржаўны пасад. Мяне некаторыя былыя МФаўцы, якія распачынаюць уласныя бізнэс-праекты, пераконвалі, што трэба весьці бізнэс найболей па-расейску. Дзіўна гэта было чуць вушам маім. Я з 2000-га працаваў на розных Менскіх рынках і калі б маёй мэтай было перадусім накасіць грошаў, я б і ў Малады Фронт не пайшоў бы ніколі. Я зарабляў у нулявыя па паўтысячы-тысячу (і гэта вам ня сёньняшнія 500) і мог рухацца ў любым накірунку. Але я за гэтыя грошы ў тым ліку па структурах маладафронтаўскіх езьдзіў і ўлёткі друкаваў.