«Беларускіх герояў трэба маляваць так, як іх раней ніхто ня бачыў»

У Беларускім доме ў Варшаве былі прадстаўлены партрэты дзеячаў беларускай гісторыі й культуры, створаныя мастакамі творчага абʼяднаньня «Жалезны воўк». «У Беларусі неабходна аднавіць і пераасэнсаваць партрэтны жанр», – лічыць наваполацкі мастак Андрэй Мікалаеў. У Беларускім доме ў Варшаве ён прадставіў партрэты дзеячаў беларускай гісторыі й культуры, створаныя мастакамі творчага абʼяднаньня «Жалезны воўк». Чым цікавыя сучасным мастакам канцлер Леў Сапега, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі, опэрны сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі, а таксама дзесяткі іншых ваяроў, літаратараў і палітыкаў? Пра гэта Андрэй Мікалаеў расказвае «Польскаму Радыё».