![]()
У кнiзе «Быў у пана верабейка гаварушчы» пра сваё жыццё апавядаюць беларусы, жыхары «глыбінкі», чыё слова не імкнуцца трансляваць афіцыйныя СМІ. Кніга незвычайная ня толькі сваёй назвай — «Быў у пана верабейка гаварушчы». Яна ўнікальная ўжо тым, што са старонак да чытачоў гаворыць ня толькі аўтар, журналіст Зьміцер Бартосік: тут пра сваё жыцьцё апавядаюць шэраговыя беларусы, жыхары «глыбінкі», чыё слова ня так часта імкнуцца трансьляваць афіцыйныя СМІ — бо надта яно праўдзівае і трапнае, паведамляе «Радыё Свабода». Назва кнігі — таксама з самых трапных, яскравых аповедаў.