Юры Жыгамонт правёў урок па-беларуску ў Горадні

У Горадні ўрок для школьнікаў прысьвяцілі 125-годзьдзю з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Арганізатары гавораць пра вялікую зацікаўленасьць вучняў беларускай мовай і літаратурай. Урок «Чытаем па-беларуску з Velcom», які прайшоў у гарадзенскім Новым замку, вёў актор і тэлевядоўца Юры Жыгамонт. Дзеці актыўна называлі імёны беларускіх пісьменьнікаў — Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка ды іншых. фото: svaboda. org Калі Жыгамонт пачаў чытаць «Пагоню» Багдановіча, то адна з настаўніц заахвоціла сваіх вучняў чытаць верш разам.