Віталь Гуркоў: Ідзе трэнд адраджэньня культуры, мовы, гісторыі

Сярод беларусаў расьце папулярнасьць моўных курсаў і нацыянальнай сымболікі. На фэстываль «Партызан-рок», які прайшоў у Варшаве на пачатку лістапада, прыехалі гурты BRUTTO, Dzieciuki і «Крамбамбуля» – сымбалі непакорнага беларускага року. Яшчэ да нядаўна ім забаранялі выступаць у Беларусі. Аднак нядаўна гурт BRUTTO даў вялікі канцэрт у Гомелі– першы, дазволены ўладамі. Ці «чорныя сьпісы» музыкаў назаўсёды адышлі ў гісторыю? Рост цікавасьці да беларускай культуры сярод моладзі – гэта часовая мода альбо ўстойлівы трэнд? На гэтыя тэмы «Польскае радыё» размаўляла з вакалістам гурту BRUTTO, 9-разовым чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе і папулярызатарам беларускай мовы Віталём Гурковым.