«Перадусім Беларусь»: Выйшла кніга ўспамінаў пра Генадзя Бураўкіна

У выдавецтва «Інбелкульт» выйшла кніга «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна», учора яе прэзэнтацыя прайшла ў Горадні. Калі бела-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным, пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН у Нью-Ёрку быў Генадзь Бураўкін. Трэба вывешваць новы сьцяг, але радзіма ня шле сьцягоў. Што рабіць? І яны разам з жонкай Юліяй Якаўлеўнай уначы сшылі такі сьцяг, каб раніцай ён зьявіўся на флягштоку перад ААН, перадае «Радыё Свабода». Гэтую гісторыю расказаў гарадзенцам Міхась Скобла. Сустрэча ў Цэнтры гарадзкога жыцьця была прысьвечаная памяці паэта і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна.