![]()
Міт пра «Вялікую Айчынную вайну» — апошні і самы моцны аскепак ідэалёгіі таталітарнага і дагматычнага савецкага рэжыму. Афіцыйны твітэр менскай міліцыі пасьпяхова справакаваў вострую дыскусію ў інтэрнэце вакол эратычнага фотаздымку на фоне савецкага Помніка Перамогі ў Менску. Пытаньне было пастаўлена так: ці трэба караць за эратычны фотаздымак на фоне помніка, ці ўсё ж-такі не?У гэтай сувязі хочацца пабыць занудам ды закрануць і такі аспэкт: а наколькі ўвогуле апраўдана разглядаць вечны агонь і стэлу на Круглай Плошчы (гістарычная назва Плошчы Перамогі) ў якасьці нейкага сакральнага месца і весьці дыскусію аб сьвятатацтве?Можа, варта абмеркаваць не дзяўчыну і фотаздымак, а сам савецкі помнік?Мы даўно ведаем, што Другая Сусьветная вайна была нашмат больш шматграннай, складанай, неадназначнай падзеяй, чым яна прадстаўленая ў савецкай прапагандзе.