Стала вядомая новая праўда пра Курапаты

НКВД рабіў ва ўрочышчы сваю «справу», нават калі немцы ўвайшлі ў Мінск. Ля самых Курапатаў з 1939 года стала жыве сведка шматлікіх падзеяў у лясным ўрочышчы 81-гадовая спадарыня Лідзія, прозвішча якой не называецца па яе просьбе, піша Марат Гаравы ў «Новым Часе». Штосьці пра трагедыю ў глухім хваёвым бары яна даведалася ад сваёй маці, нешта — ад аднавяскоўцаў, шмат чаго спадарыня Лідзія ведае сама. Амаль усё сваё жыццё спадарыня Лідзія жыве на адным месцы — да вайны яно называлася вёскай Зялёны Луг, а зараз — з гэткай жа назвай сталічным мікрараёнам.