Меліціна Станюта: Нармальны стан — валодаць роднай мовай

Славутая гімнастка расказала пра сваё шляхецкае паходжанне, гісторыю ВКЛ і хто для яе беларускі пісьменнік №1. Пра гэта прыма беларускай мастацкай гімнастыкі Меліціна Станюта распавяла «Радыё Свабода». Меліціна Станюта займае пачэснае месца ў шэрагу самых уганараваных спартоўцаў Беларусі — шматразовая прызэрка чэмпіянатаў сьвету і Эўропы, заслужаны майстар спорту Беларусі. У мастацкую гімнастыку трапіла ў 3-гадовым узросьце, і апошнія два дзесяцігодзьдзі яе жыцьцё з гэтым відам спорту зьвязанае неразрыўна. 15 лістапада Меліта адзначыць 23-ці дзень нараджэньня.