![]()
Самыя цікавыя для беларусаў выбары скончыліся. Менск. «Нам з гэтым жыць». Каля тэлевізара:— Нам з гэтым Трампам чатыры гады жыць разам!— У сэнсе?— У адной інфармацыйнай прасторы!Салігорск. Вымярэньне часу. Варвара Черковская:Басэйн. Гардэробшчыца:— А хто там на выбарах перамог?— Трамп!— Трэба ж, адставаў жа, нібыта. І старога такога абралі. — Дык яго ж на чатыры гады, а не на дваццаць, як нашага. Слуцак. «Крэмль зь Белым Домам — браты на век!» Таццяна Гусева:Слуцкі басэйн пасьля перамогі Трампа. . . . На дарожках ніхто не ўзгадвае пра Трампа. «Ведаеш, хто перамог на выбарах?» — праводжу палітінфармацыю для знаёмай.