![]()
Ва Ўкраіне прыбіраюць помнікі Леніну. У нас то цішком прыбіраюць, то патасна ставяць. «Малады Фронт» на чале са Зьмітром Дашкевічам азмрочыў пастаноўку скульптуры бальшавіцкага гуру каля цэнтральнай прахадной МТЗ. На наступны дзень — абліты чырвонай фарбай Ільіч у Лідзе. Неяк пачуў фразу — «кожная генэрацыя дасканаліць сьвет на падставе ўласнае недасканаласьці». Для пакаленьня Зьмітра Дашкевіча асэнсаваньне Кастрычніцкай рэвалюцыі адбывалася зусім па-іншаму, чым для майго, бо яны сталелі ў зусім іншую эпоху…7 лістапада 1970 году ў будынку Музэя айчыннай вайны нас, першаклясьнікаў школы №16 прымалі ў акцябраты.