![]()
На падляскай дарозе вядомы бард пераканаўся ў цудах беларускай салідарнасці. Беларусы не кідаюць адзін аднаго: ні на дарозе, ні ў хаце. 1 лістапада. Бельск-Падляскі. Ліе дождж, вечар. Дзень памяці продкаў. Закрытыя крамы, кавярні і сэрвісы. І менавіта ў гэты бязьлюдны вечар мы на сваёй сямейнай машыне адным неасьцярожным націскам на пэдаль газу ўмомант разнастаілі наша падарожжа па Падляшшы. Здаючы назад, на здаравенную бэтонную пліту, якая мірна ляжала на траве. Узьехаўшы на тую пліту і, па гуку мне здалося, успароўшы ўсе, якія магчыма, аўтамабільныя вантробы.