Будучыня Горадні: ад Ганконгу да Паўночнай Карэі

Бязьвізавая Горадня — баромэтар сурёзнасьці намераў на рэальныя зьмены ў краіне. Адзін зь першых не афіцыйных, а «дзікіх» турыстаў у бязьвізавай турыстычнай зоне гішпанец Гіерма кажа, што «пасьля таго, як Беларусь адкрыла мяжу, сюды паедуць замежнікі, бо для многіх гэтая краіна ў цэнтры Эўропы зусім невядомая». А яшчэ бязьвізавы рэжым можа прастымуляваць унутраны турызм. Мяркую, знойдзецца нямала беларусаў, якія захочуць сустрэцца са сваімі замежнымі сябрамі і знаёмымі на тэрыторыі Беларусі. Ды што там! Бязьвізавасьць дае магчымасьць ладзіць міжнародныя культурныя імпрэзы.