![]()
Каб жыць у добрасуседзтве, трэба спачатку разьмежавацца. Вядомы расейскі журналіст і кінадакумэнталіст Леанід Парфёнаў правёў прэзэнтацыю першай часткі свайго кінапраекту пра «расейскіх габрэяў» у Менску. Гэтая прэзэнтацыя, а таксама беларуская рэакцыя на яе, добра ілюструе раскол паміж расейскім і беларускім успрыманьнем сваёй — дзе агульнай, а дзе нібыта агульнай — гісторыі. Раскол гэты пашыраецца. Парфёнаў быў не зусім гатовы да таго, што беларусам не спадабаецца, калі беларуска-літоўска-польскую Рэч Паспалітую назваць «Польшчай», а Шагала — не беларускім, а выключна расейскім мастаком.