![]()
Але не хапае сродкаў на агучваньне фільма. Кінарэжысэр Аляксей Туровіч экранізаваў апавяданьне Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Ён жа выступіў і прадусарам, узяўшы на сябе ўсе фінансавыя выдаткі. Дзяржава ня ўклалася ніводнай капейкай, паведамляе «Радыё Свабода». Усе ролі ў крыху больш як гадзінным фільме выканалі тэатральныя артысты зь Менску, Віцебску, Бабруйску. Стужка цалкам змантаваная, але праца затармазілася на этапе зьвядзеньня і агучваньня. Як кажа Аляксей Туровіч, прычына банальная — скончыліся грошы. З тае ж прычыны пакуль не ўдаецца зрабіць і беларускамоўны дубляж.