Прусакі Жука і жукі Давыдзькі

Нічога не паробіш з тым, што ў галовах многіх людзей поўзае безьліч казурак. - У яго поўна прусакоў у галаве, – тлумачыць адзін неадэкватныя дзеяньні кагосьці. - У яго адны жукі ў галаве, – апісвае другі вар’яцкія заявы іншага. Калі такія індывідумы трапляюцца па адной асобіне, гэта яшчэ паўбяды – іх можна абмінуць. Калі дзівосьнікі зьбіваюцца ў кучу – гэта ўжо перашкаджае жыць. У выпадку ж, як падуладныя казуркам асобіны займаюць галоўныя пасады ў краіне – становіцца пакутліва балюча за змарнаваныя 22 гады. На варя’ятаў, канешне, можна было б не зьвяртаць увагі, але казуркавая залежнасьць перадаецца ня толькі БэТэшна-палавым шляхам, але і паветрана-кропельным – і таму ёй трэба супрацьстаць з усёй адказнасьцю.