![]()
Спэктакль распавядае пра жыцьцё й дзейнасьць Тарашкевіча як мовазнаўцы, навукоўца й грамадзкага дзеяча. Спэктакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава быў паказаны ў Гомлі, паведамляе «Радыё Свабода». Палітычнага і грамадзкага лідэра, выбітнага навукоўца, акадэміка АН БССР, укладальніка клясычнага беларускага правапісу й граматыкі Браніслава Адамавіча Тарашкевіча ня стала семдзесят восем гадоў таму акурат 29 кастрычніка — згінуў у засьценках НКВД. Адны дасьледчыкі даводзяць, што акадэміка расстралялі, іншыя — памёр ён пасьля пэрыядычных дзевяцімесячных катаваньняў.