Саўка ды Грышка пра графіці караля стрыт-арту

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак невядомага мастака. Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-расейскую дружбу на дамах у Менску. Саўка:Хто кароль стрыт-арту?Хто тут графіціст?Рукі ўсем вам надаПаукараціць!Грышка:Акцыя — што трэба. Поўны дэтэктыў!Дрот калючы нехтаЛадна прыкруціў. Саўка:Совесьці ў іх нету. Эта ж проста жэсьць!Как в глаза саседуНам цяпер сматрэць?!Грышка:Твой сасед — заразаЧамадан — вакзал!Да сябе нас газамЗ нафтай прывязаў.