Чыноўнікі адмаўляюцца ад унікальных падарункаў музею Васіля Быкава

Перададзеныя актывістамі рэчы можна ацаніць прыкладна на $700. Амаль месяц таму, 1 кастрычніка, мовананоўцы навялі парадак ля дома < b>Рыгора Барадуліна ва Ушачах, а пасля заехалі ў Музей-сядзібу Васіля Быкава, што ў Бычках. Прывезлі шмат дыхтоўна вырабленых фотаздымкаў, адрэстаўраванае крэсла, якое памятае яшчэ бацьку пісьменніка, піша nn. by. Адзін з удзельнікаў талакі прэзентаваў музею тэлевізар, а Глеб Лабадзенка, дырэктар курсаў «Мова Нанова», перадаў на флэшцы вялікі архіў здымкаў і ўласны відэазапіс экскурсіі, якую ў гэтай сядзібе праводзіла сястра пісьменніка Валянціна Быкава.