![]()
Гісторыя Генадзя Карпенкі, які зрабіў Маладзечна футбольным горадам Той сакавіцкі дзень 1999 года яго блізкія запомнілі назаўжды. Звычайны аўторак абярнуўся нечаканай трагедыяй. Вядомы беларускі палітык Генадзь Карпенка сустрэўся з журналісткай Людмілай Асінскай. Праз пэўны час адчуў сябе блага. Яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе пратрымалі суткі, а пасля перавялі ў нейрахірургію, піша by. tribuna. com. Але гэта стан здароўя Карпенкі не палепшыла. Праз тыдзень ён памёр. Афіцыйная версія — інсульт. Але што стала яго прычынай, невядома.