![]()
Дачка Анатоля Красоўскага расказала пра жывы манумэнт бацьку, сваю працу і тры парады на восень. Валерыя Красоўская, дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, аўтарка перадачы «Бяз чаркі і скваркі» распавяла журналістцы «Радыё Свабода» Ганне Соўсь пра сваю кнігу «Чыстая ежа», а таксама пра тое, як зьмяніўся яе лёс пасьля гвалтоўнага зьнікненьня бацькі ў 1999 годзе. Ганна Соўсь: Лера, пра кнігу мы яшчэ пагаворым, але найперш я хацела вас павіншаваць. Нядаўна вы выйшлі замуж, ваш муж — галяндзец. Наколькі я ведаю, вы пакінулі прозьвішча Красоўская, прозьвішча вашага бацькі, які ня можа парадавацца за вас, які ня мог правесьці вас у царкве.