Выйшаў новы беларускамоўны пераклад «Новага Запавету»

Выданне было прэзентавана ў Гародні ўдзельнікам курсаў «Мова Нанова Гародня». Да 500-годдзя выдання Бібліі Францішка Скарыны, які будзе адзначацца ў 2017, выйшаў новы пераклад «Новага Запавету» і «Прыпавесці Саламона» па-беларуску ў адной кнізе, перадае «Радыё Рацыя». Гэтае выданне было прэзентавана ў Гародні ўдзельнікам курсаў «Мова Нанова Гародня», з якім пазнаёміў пісьменнік і выдавец Аляксей Шэін. «Перакладчыкам з’яўляецца пастар менскай Царквы хрысціян веры евангельскай Антоній Бокун, перакладаў ён з арыгіналаў – са старагрэцкай і еўрыта.