Чыноўнікі ў Горадні ня хочуць выдаваць «пашпарт турыста» на беларускай мове

Пра гэта сьведчыць адказ з упраўленьня спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама. Дакумент ад гарадзенскіх чыноўнікаў атрымаў мясцовы праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч. Спадар Хільмановіч зьвярнуўся пісьмова ў Гарадзенскі аблвыканкам пасьля таго, як чыноўнікі ад упраўленьня спорту і турызму агучылі інфармацыю пра тое, што для турыстаў, якія будуць уяжджаць на тэрыторыю Аўгустоўскага каналу, бязьвізава плянуецца выдаваць сымбалічныя пашпарты, што будуць надрукаваныя на расейскай, ангельскай і польскай мовах. Хільмановіч заклікаў неадкладна выправіць гэтую памылку і ўнесьці мову тытульнай нацыі дзяржавы ў сымбалічныя пашпарты.