![]()
Чаму беларуская мова вывучаецца як замежная. Пра прафесію цьютара ў нашай краіне мала хто ведае. Як і наогул пра патрэбы дзяцей з асаблівасцямі. Ім прапануюць часцей за ўсё спачуванне ці грошы, рэдка звяртаюцца да сутнасці пытання “А ці трэба гэта ім?”. Гераіня праекту “Будзьма беларусамі!” “Ёсць маладосць!”, Аляксандра Амбражэйчык, кінула прэстыжную ВНУ і цяпер працуе цьютарам у звычайнай мінскай школе. З ёй мы пагаварылі пра “звычайных” і “асаблівых”дзяцей, талерантнасць і тое, як гэта важна – бачыць вынік сваёй працы для пэўнага чалавека.