![]()
Намесьнік генэральнага дырэктара дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец выступіў у абарону расейскай мовы ў «Барыспале». Каротка сутнасьць: мова – гэта проста інструмэнт камунікацыі, мова – гэта інструмэнт бізнэсу, таму кіеўскі аэрапорт ідзе супраць сваёй выгады. Вышэй па спасылцы я задаў пытаньне – які адсотак пасажыраў авіяцыйнага міжнароднага хабу «Барыспаль» не разумее дзясятка ангельскіх словаў на шыльдах-указальніках у аэрапорце? Такой інфармацыі ў спадара Чаргінца не знайшлося. Тым ня менш, калі ісьці за лёгікай беларускага авіячыноўніка, уся дарога маршрутам, напрыклад, Менск-Парыж мусіць на ўказальніках дублявацца пяцьцю мовамі.