«Арт Сядзіба» праводзіць конкурс «Мова – Музыка – Футбол»

Федэрацыя футбола Беларусi i культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» разыгрываюць прызы. Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» запускаюць творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол». У яго рамках кожны жадаючы можа запісаць песню на беларускай мове і стаць уладальнікам цэлага шэрагу прызоў, пiша pressball. by. Творы павiнны мець сюжэт, які адпавядае агульнай тэматыцы:— футбол і заўзятарства ў самым шырокім сэнсе, актыўная падтрымка беларускай зборнай, клубных каманд і наведванне футбольных матчаў;— патрыятызм і любоў да Беларусі, гонар за яе спартыўныя поспехі;— спалучэнне беларускай мовы і спорту.