![]()
У рукі краязнаўцы з Барысава трапіў архіў аднога з лідараў пасляваеннага антысавецкага супраціву Івана Раманчука. «Трапіў да мяне цікавы архіў Рамана Раманчука – гэта быў адзін з прататыпаў банды Боўбеля-Куляша ў «Замку Альшанскім». Ён стварыў арганізацыю «Саюз барацьбы за незалежную Беларусь» і ўзначаліў яе. Гэта падпольная анысавецкая арганізацыя была ліквідаваная толькі ў 1949 годзе. Калі яго выпусцілі, ён пасяліўся ў Барысаве. Калі хату ягоную знасілі, то хлопцы, якія гэтым займаліся, зразумелі, што ягоная перапіска мае нейкую каштоўнасць.