![]()
Ён выбраў барацьбу за свабодную Беларусь і прысьвяціў ёй жыцьцё. На пытаньне, якая, на маю думку, галоўная рыса Юр’я Хадыкі як лідэра, як палітыка, — адкажу: асабістая прыстойнасьць і чаканьне прыстойнасьці ад іншых. Менавіта пачуцьцё прыстойнасьці, думаю, зрабіла Юр’я Хадыку чалавекам учынку. Вось ён сам успамінае пра Дзяды-1998 — першую масавую акцыю памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму, якая фактычна і ператварыла БНФ у масавы рух за свабоду і незалежнасьць. Захопліваюць мастака Міколу Купаву, Хадыка (які прыйшоў на такую акцыю ўпершыню) разам зь іншымі спрабуе яго адбіць:«Калі дзьверы захлопнуліся за Міколам і яго захопнікамі, [міліцыянт] накіраваў машыну проста на людзей.
Темы:
игры масавы беспредел