«Для людзей беларуская мова – сапраўды каштоўнасць»

На выхадных у сталічным кінатэатры «Перамога» стартуюць паказы сусветных кінастужак, агучаных па-беларуску. «Беларускія ўікэнды» – такую назву мае серыя кінапаказаў – пачнуцца з некалькіх бясплатных праглядаў. Першы з іх адбудзецца 22 -23 кастрычніка, у гэтыя дні ў 19 гадзін будуць паказваць фільм «Цудоўна Ласка». Стужка ўяўляе сабой захапляльную гісторыю змагання супраць рабства у Велікабрытаніі. Фільм зняты рэжысёрам «Хронік Нарніі» Майклам Эптэдам, а адну з галоўных роляў выконвае знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбербэтч. Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» звязалася з намеснікам кіраўніка праекта «Кінаконг», які ладзіць паказы ў «Перамозе», Надзеяй Рындзевіч.