![]()
Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, знайсцi каханне ў Беларусі. Ні шэрыя шматпавярховікі, ні савецкі сэрвіс у чабурэчнай, ні паўсюдная расейская мова… Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, закахацца ў Беларусі. «Я ў Беларусі! Гэта ўсё адно як выйграць мільён еўра!» – крычыць Анхэля Эспіноса Руіс, падскокваючы ад шчасця ля крамы «Каўбаска – калі ласка!», што на аўтавакзале ў Горадні. «Белсат» суправаджаў беларускамоўную іспанку падчас першай паездкі ў Беларусь і цягам наступных чатырох, з чаго паўстаў рэпартаж «Анхэля».