Аkute: Мы зрабілі найлепшы альбом беларускага року ever

Гурт Akute прэзентуе новы альбом «Plastyka». Праз два гады пасля альбома «Reaĺnaść i sny» гурт «Akute» нарэшце прэзентуе новую кружэлку. Альбом атрымаў назву «Plastyka» і ўключае ў сябе 9 песень. Гурт «Akute» — адзін з самых папулярных інды-рок гуртоў у Беларусі. Дзякуючы касмічным акордам, пяшчотнай беларускай мове і тэкстам, у якім кожны бачыць сваё, гурт збірае вялікія залы. За 8 год свайго існавання гурт атрымліваў прэміі ад Tuzin. fm, Еўрарадыё, Ultra Music. З нагоды выхаду новага альбома «Наша Нiва» пагутарыла з магілёўскім гуртам. Месцам сустрэчы стаў адзін з рэпетыцыйных пунктаў у Мінску.