![]()
На кожны сэанс можа прыйсьці да 500 чалавек. Аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Перамога» распачынаюць сэрыю кінапаказаў у беларускай агучцы. Паказы плянуюцца штомесяц і будуць праходзіць на выходных, таму ініцыятыва атрымала назву «Беларускія ўікэнды», перадае «Радыё Свабода». Фільмы агучваюць беларускія акторы і тэлевядучыя Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Сьвятлана Цімохіна ды іншыя. Першы беларускі ўікэнд адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю) а 19. 00 кінатэатар «Перамога» пакажа фільм «Цудоўна Ласка» (у арыгінале Amazing Grace).