Топ-6 неадкапаных таямніцаў Беларусі

15 кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень археалёгіі. Яго ў 2011 годзе ўстанавіў Кангрэс ЗША, але геаграфія яго адзначэньня значна шырэйшая, чым Амэрыка. Штогод да сьвяткаваньня далучаюцца новыя краіны. Беларускія дасьледнікі-археолягі сваё прафэсійнае сьвята адзначаюць 15 жніўня. Аднак для папулярызацыі навукі добрая кожная нагода. Адмыслова для «Радыё Свабода» беларускі археоляг Максім Чарняўскі склаў аўтарскі рэйтынг 6 мясьцінаў Беларусі, усё яшчэ таямнічых для археолягаў. Паходжаньне сучаснага МенскуСучаснае гарадзішча на рацэ Менцы ў вёсцы Гарадзішча Менскага раёну афіцыйна лічыцца «прарадзімаю» гораду, хоць і разьмешчана прыблізна за 15 км ад яго цэнтру.