![]()
У прасторы «Верх» праходзіць юбілейны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах». Як пачыналася перманентная беларуская арт-рэзідэнцыя ў знакамітым «Тахелесе» і як развітвацца з яго духам, распавядаюць 34mag. net куратары фестывалю Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін. Фота: Каця Ігнашэвіч Алесь Родзін – беларускі мастак-эксперыменталіст. Нарадзіўся ў Баранавічах у 1947 годзе. Вучыўся на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер БДАМ). Былы рэзідэнт берлінскага «Тахелеса», меў там 13-гадовую экспазіцыю сваіх карцін.