![]()
Лёс беларускай краіны, мовы і культуры важнейшы за лёс аднаго чалавека. Праг эта знакаміты беларускі тэлевядоўца Юры Жыгамонт завіў «Радыё Рацыя». «Усім айчынным палітыкам розных рангаў і катэгорый трэба стаць вышэй за амбіцыі і ўсвядоміць, што жыццё чалавека – гэта не лёс краіны, а магчымасць унесці сваю цаглінку ў развіццё дзяржавы, – сказаў Юры Жыгамонт. – Лёс краіны – гэта не лёс аднаго чалавека. Чалавек – дай Бог яму здароўя – жыве 80-90 гадоў і 100, а краіна жыве тысячы гадоў. Ідзе яе фармаванне: зараз фармуецца беларуская нацыя, беларуская мова – ідзе фармаванне ўсяго.