Ён пайшоў далей

Літаратура ствараецца ня толькі за масіўным дубовым сталом зь філіжанкаю кавы. Боб Дылан атрымаў Нобэлеўскую прэмію. Літаратурную. Камэнтатары, як заўжды, абвінавачвалі ўсіх — і Дылана, і Нобэлеўскі камітэт, і вар’яцкія часы, у якія нам давялося жыць, і сьвет, што імкліва абрынаецца ў бездань. . . Чарговым разам узгадалі Алексіевіч, але цяпер ужо гэтак паблажліва — маўляў, тая хоць зьбірала матэрыял ды кнігі выдавала, а гэты што? Сьпяваў сабе песенькі пад гітарку ды гармонік. . . Блазан нейкі! Пісьменьнік мусіць сядзець за сталом, прыймаць паставу мысьляра і нараджаць фаліянты.