Вершы Боба Дылана пераклалi на беларускую мову

Пераклады твораў нобелеўскага лаўрэата зрабiлi Андрэй Хадановіч, Макc Шчур і Ян Максімюк. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». На беларускай мове можна прачытаць наступныя вершы:«Ліхі вястун» (The wicked messenger) у перакладзе Яна Максімюка. Аднойчы быў ліхі вястунАд Ілія да нас прыйшоўСваім глуздом ён памнажаў намЎсялякі хлуд і драбязуКалі яго спыталі скуль ёнЁн тоўстым пальцам паківаўБо быў нямком і толькі лесьціўУ нашу залю не прыйшоў ёнЗа ёй зрабіў сабе начлегШматкроць было туды вяртаўсяА раз папросту ён прынёсПаперыну ў руце з запіскайПякуць падэшвы чорт бяры!Ах пачала спадаць лістотаІ моры разышліся ўбокІ шмат супроць яго паўсталіІ мовілі ўсяго сем слоўКаб у душу яму запалі:Ня маеш добрых вестак — не вяшчай зусім«Словы на вецер» (Blowing In The Wind) Беларуская вэрсія адной з самых папулярных песьняў сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры ў перакладзе Андрэя Хадановіча.