![]()
За сем гадоў існаваньня празь «Беларускі размоўны моўны клюб» у Кіеве прайшлі некалькі соцень чалавек. На чарговым пасяджэньні, у якім удзельнічалі паўтара дзясятка чалавек, прысутнічаў і заснавальнік ды нязьменны кіраўнік «Беларускага размоўнага моўнага клюбу» Андрэй Бугай, які пагадзіўся адказаць на пытаньні «Радыё Свабода». Андрэй Бугай зазначыў, што ўпершыню зацікавіўся беларускай мовай у канцы 90-х — на пачатку 2000-х: — Неяк траплялася зрэдку беларуская мова то на тэлебачаньні, то на радыё. Упершыню на радыё ўкраінскім пачуў гурт Н.