Фэст «Рок за жыццё» (Анлайн-трансляцыя)

8 кастрычніка беларускія музыкі граюць вялікі канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня. У межах акцыі «Рок за жыцьцё» у менскім клюбе Re:Public гурты «Дай дарогу!», Re1ikt, «Мутнаевока», :B:N:, Sciana і «Тлушч» выказваюцца за ўвядзеньне мараторыя на вышэйшую меру пакараньня ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Фэстываль «Рок за жыцьцё», прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусьветнай кааліцыяй супраць сьмяротнага пакараньня — абʼяднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакараньня.